Тэхналагічная карта ўрока па беларускай мове ў 6-ым класе
настаўніцы ДУА “Гімназія №4 г. Магілёва”
Дзіндзікавай Таццяны Пятроўны

 

Тэхналагічная карта ўрока па беларускай мове ў 6-ым класе
настаўніцы ДУА “Гімназія №4 г. Магілёва” Дзіндзікавай Таццяны Пятроўны
Тэма. Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Займеннік як часціна мовы”, марфалагічны разбор займенніка.
Узаемасувязь з ведамі, атрыманымі раней: вучні ведаюць займеннік як самастойную часціну мовы, марфалагічныя прыметы, разрады паводле значэння, сінтаксічную ролю займеннікаў.
Мэты:
навучальная: падагульніць, замацаваць, паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па пытаннях тэмы; пазнаёміць з парадкам і правіламі поўнага марфалагічнага разбору займеннікаў;
развіццёвая: удасканальваць уменні адрозніваць разрады займеннікаў паводле значэння, вызначаць іх пачатковую форму, марфалагічныя прыметы, сінтаксічную функцыю, выяўляць іх сэнсавую і граматычную ролю ў тэксце, выкарыстоўваць іх сінанімічныя, антанімічныя, выяўленчыя магчымасці ва ўласных выказваннях; вучыць вучняў рабіць самаацэнку сваіх пісьмовых і вусных вучэбных дасягненняў;
выхаваўчая: выхоўваць у дзяцей пачуццё гонару і павагі да роднага слова, да літаратурнай спадчыны праз выкарыстанне матэрыялу пра А.Куляшова і творы пісьменніка; спрыяць развіццю цікавасці да беларускай мовы як прадмета, стварыць на занятках атмасферу ўзаемапавагі ў калектыве, заахвочваючы імкненне дзяцей да ўзаемадапамогі.
Мэты заняткаў на мове вучняў:
1) на ўроку я ўдасканалю ўменні знаходзіць займеннікі ў сказах, тэкстах;
2) вызначаць іх разрад па значэнні, марфалагічныя прыметы, сінтаксічную ролю, пачатковую форму, навучуся рабіць марфалагічны разбор займенніка;
3) правільна ўжываць займеннікі ва ўласным маўленні.
Тып урока: абагульненне ведаў.
Тэхналогія АА.
Мэты для вучняў (на дошцы): павінен ведаць – асаблівасці займенніка як самастойнай часціны мовы;
павінны ўмець -- фармуляваць азначэнне паняцця “займеннік”; знаходзіць займеннікі ў сказах, вызначаць іх пачатковую форму; правільна вызначаць разрад займеннікаў па значэнні; правільна вызначаць марфалагічныя прыметы, сінтаксічную функцыю займеннікаў; ужываць займеннікі ва ўласным маўленні.
Ход урока
І этап. Вітанне, вызначэнне мэт урока (5 хвілін).
Арганізацыйны момант (1хвіліна )
Мэта: псіхалагічна настроіць вучняў на дзейнасць.
Задача: стварэнне добразычлівай рабочай атмасферы; наладжванне кантакту з аўдыторыяй.
Настаўнік вітаецца з вучнямі, выказвае спадзяванне на ўзаемападтрымку на ўроку.
Мэта: псіхалагічная і пазнаваўчая гатоўнасць вучняў да атрымання новых ведаў.
Матывацыйныя пытанні да вучняў:

  • Назавіце тэму сённяшняга ўрока (тэма запісана на дошцы).
  • На працягу папярэдніх урокаў пры вывучэнні гэтай часціны мовы на што мы з вамі звярталі ўвагу? (Што абазначае (указвае), марфалагічныя прыметы, разрады па значэнні, утварэнне, сінтаксічную ролю, ужыванне ў маўленні).
  • Зыходзячы з тэмы, якія мэты сёння перад намі? (Паўтарыць, замацаваць, сістэматызаваць, паглыбіць веды па дадзенай тэме)

Такім чынам,  у працэсе працы на ўроку мы будзем звяртаць увагу на (на дошцы і ў кожнага вучня на парце –памятка):
На ШтоБузу (што вучні будуць ведаць па тэме і ў стане выканаць):

  • Фармуляваць азначэнне паняцця “займеннік”.
  • Умець знаходзіць займеннікі ў сказах, вызначаць іх пачатковую форму.
  • Умець правільна вызначаць разрад займеннікаў па значэнні.
  • Умець правільна вызначаць марфалагічныя прыметы, сінтаксічную функцыю займеннікаў.
  • Умець правільна ўжываць займеннікі ва ўласным маўленні.
  • Якой тэмай завяршалася вывучэнне самастойных часцін мовы (наз., прым., ліч.) ? (Марфалагічны разбор часціны мовы).

Такім чынам, ведаючы дадзены матэрыял па займенніку, вы зможаце хутка засвоіць парадак марфалагічнага разбору займенніка.
Настаўнік: “Перада мной, настаўнікам, не стаіць сёння мэта праверыць вашы веды і ацаніць адзнакай , а стварыць такія ўмовы для вашай працы , каб вы самі зразумелі свой узровень ведаў па дадзенай тэме, ступень падрыхтаванасці да заліковай тэставай работы, змаглі зрабіць правільныя вывады для карэкцыі ведаў і навыкаў па тэме “Займеннік”(арыентуе на “Рэфлексію”, дзе змешчаны ключавыя пытанні-крытэрыі для вучняў—дадатак 1).
Дыягностыка ведаў і ўменняў                                                     Дадатак 1.


Матэрыял

Бал (1—10)

1.

Тэорыя—фармуляваць азначэнне паняцця “займеннік”

 

2.

Уменне знаходзіць займеннікі ў сказах, вызначаць іх пачатковую форму

 

3.

Уменне правільна вызначаць марфалагічныя прыметы, сінтаксічную функцыю займеннікаў

 

4.

Уменне правільна вызначаць разрад займеннікаў па значэнні

 

5.

Уменне ўжываць займеннікі ва ўласным маўленні

кву

ІІ этап. Актуалізацыя ведаў (работа з тэарэтычным і практычным матэрыялам з мэтай паўтарэння і вызначэння ступені засваення вучнямі дадзенай тэмы, 5-7 хвілін).
І.Тэарэтычная размінка:

  • Які раздзел мовазнаўства вывучае словы як часціны мовы?
  • Займеннік –самастойная ці службовая часціна мовы?
  • Чым яна вылучаецца сярод іншых самастойных часцін мовы?
  • Чаму так называецца?
  • У ролі якіх членаў сказа могуць выступаць займеннікі?
  • На колькі разрадаў падзяляюцца займеннікі паводле значэння?
  • У чым адметнасць займенніка сябе? (адзін, не мае Н.скл., заўсёды выконвае ролю дапаўнення)
  • Якая марфалагічная прымета агульная для ўсіх разрадаў займеннікаў? (склон)
  • А па чым змяняюцца яшчэ некаторыя займеннікі і якія? (Якія ўказваюць на прымету, прыналежнасць; па родах, ліках, склонах – як і прыметнік).

ІІ.У гэты час моцны вучань ля дошкі. Перакладзі на беларускую мову і запішы правільна:
монолог о себе ( маналог пра сябе), брать пример с тебя (браць прыклад з цябе), мои земляки (мае землякі), наш язык (наша мова), кое-кто из писателей (нехта, хтосьці, хто-небудзь з пісьменнікаў),чей-то взгляд (чыйсьці погляд), кто –либо серьёзный (хто-небудзь суръ’зны), какой-то удивительный (нейкі дзіўны, незвычайны).
Праверка і каментарыі вучняў.
Настаўнік: “Якія зробіце вывады па веданні тэорыі і ўменні правільна карыстацца займеннікамі?”
ІІІ этап. Аперацыйна-пазнаваўчы (15 хвілін).
Настаўнік: “Працаваць сёння будзеце не ў сшытках, а на лістках з дыдактычным матэрыялам, і амаль увесь матэрыял, з якім мы будзем працаваць на ўроку , сказы, тэксты, -- гэта творы нашага земляка са зборніка “Маналог”, Аркадзя Куляшова, юбіляра гэтага года”. (Настаўнік зачытвае кароткія звесткі пра аўтара і зборнік “Маналог” з раздрукаваных слайдаў пра пісьменніка).


Задачы: арганізаваць уваходную дыягностыку, убачыць валоданне матэрыялам праз тэставую форму, падрыхтаваць да засваення парадку марфалагічнага разбору займенніка .
1. Арганізуе працу з тэкстам для ўсіх (тэкст змешчаны на дошцы): знайсці займеннікі і вызначыць іх разрад
Стаю і з пачуццём неўтаймаваным        
Гляджу на след блакітны за кармой,
Як быццам я плыву не акіянам,
А Бесяддзю – жаданаю ракой.
Плыву па ёй! Як хлопчыку малому,
Паслаў мне лёс блакітную раку –
Праз цёмны акіян яна дадому
Мяне вядзе , як маці, за руку.
……………………………………………………
(“Стаю і з пачуццём неўтаймаваным
Гляджу на след блакітны за кармой…” 1962)

  • Арфаграфічная хвілінка (на паўтарэнне : растлумачыць падкрэсленыя арфаграмы).
  • Заўвага для цікаўных—лексічная хвілінка: “маналог” --…; ‘неўтаймаваны’– такі, якога цяжка, немагчыма ўтаймаваць, стрымаць, сцішыць.// Надзвычайны ў сваім праяўленні, вельмі моцны.

2. Дыягнастычная тэставая работа (адказы – словы ў пачатковай форме).
Вучні працуюць, абменьваюцца работамі, правяраюць работу суседа, задаюць пытанні настаўніку.
1. Выберыце правільнае азначэнне:
1) займеннік – гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае прадмет, прымету, колькасць;
           2) займеннік – гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае прадмет, прымету, колькасць, не называючы іх;
3) займеннік – гэта самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы прадметаў, колькасць, не называючы іх;
2. Працягніце адказ: займеннік ужываецца замест наступных часцін мовы: назоўнікаў, прыметнікаў і … .
3. Колькі займеннікаў у дадзенай страфе ( у назве верша не ўлічваць):
Гадзіннік мой –не сонца, што ў зеніце,
Гадзіннік мой – не сэрца, што ў грудзях.
Сваім дакладным часам на арбіце
Сама зямля мой вымярае шлях… (“Гадзіннік мой –не сонца, што ў зеніце…”)
4. Якую сінтаксічную функцыю выконвае ўказальны займеннік у сказе:
Хай сэрца стане, сонца ў хмарах згіне,
А ты,Зямля, няспынным крокам кроч,
Не дай на той мне ўпасці палавіне,
Дзе дня не будзе, будзе толькі ноч. (“Гадзіннік мой –не сонца, што ў зеніце…”)
5. Вызначце разрад выдзеленага займенніка:
Ратуй людзей з бяды ліхой,
                                           іх душы
На гвалт і на адчай не пакідай,
Ты радасць ім нясі, сабе –адчай,
Ім – волю, гвалт – сабе, ты духам дужы…
                                                    (“Варшаўскі шлях”)
Адказы:
1.-3); 2.-Лічэбнік. 3.—Сем.
4. – Азначэнне. 5.—Прыналежны
Настаўнік: “Дзе і па якой прычыне дапусцілі памылкі? Што для гэтага трэба зрабіць?”
IV этап. Праверка разумення і карэкцыя ведаў( 15 хвілін).
Выканне задання на карэкцыю ведаў па вызначэнні разрадаў займеннікаў, карыстаючыся памяткай “Разрады займеннікаў”.
Дадатак 2 (вызначыць разрад займеннікаў па значэнні і пачатковую форму)
Глядзіце без дакору і пагарды
Вы на мяне з экранаў вашых кніг,
Як кінастужак спыненыя кадры,
Гатовыя крануцца кожны міг.

На старце вы. Ад быстрае пагоні
Мне не ўцячы, а вам не перагнаць
Мае маршчыны і сівыя скроні,
Якім рукой да фінішу падаць.

Для тых, хто вас не бачыў, вы
партрэты
Адстартаваўшых год. А для мяне
Вы назаўжды майго юнацтва леты,
Што не падставяць скроні сівізне.
Для іншых вы – ахвяры радавыя
Крутых гадоў, бязлітасных судоў.
А для мяне вы маршалы, якія
Камандавалі б арміямі слоў.
(А.Куляшоў. “Глядзіце без дакору і пагарды…”)


Настаўнік:”Успомнім, якія веды ўключае марфалагічны разбор часціны мовы?”
1 Самастойная праца з тэарэтычным матэрыялам падручніка на сс. 210-211з мэтай удакладнення  і сістэматызацыі ведаў пра займеннік праз марфалагічны разбор гэтай часціны мовы.

2. Вучні зачытваюць урыўкі з вершаў, захоўваючы арфаэпічныя нормы, знаходзяць займеннікі, вызначаюць іх разрад і пачатковую форму, вусны марфалагічны разбор некаторых з іх.(Дадатак 3)
1. Я (асаб.)—вязень твой (прынал.), а ты (асаб.)– мая (прынал.)турма,
Асуджан я (асаб.) любоўю пажыццёва.
Зняволенне маё (прынал.) датэрмінова
Ты (асаб.) скараціць спяшаешся дарма. (“Да паэзіі”)
2. Дзе б я (асаб.) ні быў, дзе б мне (асаб.) ні давялося
Убачыць дол сівы ад палыну,
Пякуча сэрца сціснецца, і лёс я (асаб.)
Загінуўшых без вестак памяну. (“Маналог”)
3.Мне ( асаб.) нечым (неазнач.) перад вамі (асаб.) ганарыцца,
Сябры!.. Адны ў нас (асаб.) пушчы і палі,
Засмаглымі радкамі з іх (прынал.) крыніц мы (асаб.)
Адзін і той (указ.) жа халадок пілі. (“Так, мы – сябры па сэрцу і па зброі”)
4. …Хай згублены сляды іх (прынал.) захавання,
Не страчаны іх (прынал.) сувязі з зямлёй.
……………………………………………….
Яна (асаб.) для іх (асаб.)– не вечны супакой,
А месца пасмяротнага спаткання,
Прызначанага ў памяці маёй (прынал.).
Пакуль жыву, яны (асаб.) жывуць са мной (асаб.). (“Адзін памёр ад тыфусу брушнога…”)
Настаўнік: “Каму што не зразумела пры выкананні дадзенага задання?”
Фізкультхвілінка, можна пад пэўную мелодыю (2 хвіліны), заўважыць, колькі займеннікаў ужыта (4).
Усе ўсталі, усміхнуліся,
Тут налева павярнуліся, і направа азірнуліся.
І яшчэ так два разы.
Кожны вучань рукі ў бокі
І пусціўся тут жа ў скокі.
Хопіць нам усім плясаць,
Трэба далей працаваць.
3. Мэта: выпрацоўка навыкаў па вучэбным матэрыяле.
Задача: арганізаваць самастойнае выкананне заданняў вучнямі, узаемаправерку, карэкцыю ведаў (дадатак 4).
Выпраўце памылкі ў напісанні займеннікаў, абмяняйцеся работамі, праверце адзін у аднаго і прааналізуйце ўслых:
Штосці казачнае; любіць сябе; нехта ласкавы; ніхто іншы, як мой сябар; нечага аб’ектыўнага, нешта іншае не захапляла; няма нікога; абы-хто; абы пра каго; ні з кім; падказаць сабе; сваі планы; у кожнага свій выбар; над самай зямлёй;  ганаруся самім сабой.
Практычныя заданні на развіццё маўлення ( уставіць займеннік замест шматкроп’я).
Маналог Аркадзя Куляшова – гэта ”маналог нашага земляка аб сваім жыцці і аб лёсе іншых пісьменнікаў”; …усхваляваны маналог пра тых людзей, якія ва ўпартым змаганні з усякімі варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна; …паэтычны маналог мастака слова, патрыёта з кожным суайчыннікам і нашчадкам сваім; …жывая памяць пра гераічнае мінулае нашага народа”.
Рэфлексія (3 -4 хвіліны).
Ключавыя пытанні да вучняў (вернемся ШТОбузу –на што буду звяртаць увагу—прапрацаваць адказы на пастаўленыя тэзісы):

  • ці цяжкай вам падалася праца на ўроку?
  • Прастаўце балы за кожны крытэрый.
  • Якія складанасці ўзніклі? Чаму?
  • За які крытэрый паставілі самы нізкі бал?
  • Над чым трэба папрацаваць?
  • Што для гэтага трэба зрабіць?

Дамашняе заданне (1-2 хвіліны): сс. 211—212 (кантр. пыт. па варыянтах), практ.403 (марф разбор займ. з 2 сказа)

 

Памятка. Разрады займеннікаў

  • Асабовыя: я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны.
  • Зваротны: сябе.
  • Прыналежныя: мой, наш, твой, ваш, яго, яе, ягоны, іх, іхні, іхнія, свой.
  • Указальныя: гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі.
  • Азначальныя: сам, самы, увесь (уся, усё), усякі, кожны, іншы, усе.
  • Пытальныя: хто? што? які? чый? каторы? колькі?
  • Адносныя: хто, што, які, чый, каторы, колькі .
  • Адмоўныя: ніхто, нішто, нічый, ніякі, ніколькі.
  • Неазначальныя (няпэўныя): нехта, нешта, некаторы, нейкі, нечы, некалькі, хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, чый-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый.

 Дыягностыка ведаў і ўменняў                                          Дадатак 1.  


Матэрыял

Бал (1—10)

1.

Тэорыя—фармуляваць азначэнне паняцця “займеннік”

 

2.

Уменне знаходзіць займеннікі ў сказах, вызначаць іх пачатковую форму

 

3.

Уменне правільна вызначаць марфалагічныя прыметы, сінтаксічную функцыю займеннікаў

 

4.

Уменне правільна вызначаць разрад займеннікаў па значэнні

 

5.

Уменне ўжываць займеннікі ва ўласным маўленні

 

Практычныя заданні на развіццё маўлення ( уставіць займеннік замест шматкроп’я)
Маналог Аркадзя Куляшова – гэта ”маналог ... земляка аб …. жыцці і аб лёсе  пісьменнікаў”; …усхваляваны маналог пра людзей, ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна; …паэтычны маналог мастака слова, патрыёта з суайчыннікам і нашчадкам ; …жывая памяць пра гераічнае мінулае народа”.

 

Дыягнастычная тэставая работа (адказы – словы ў пачатковай форме).
1. Выберыце правільнае азначэнне:
1) займеннік – гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае прадмет, прымету, колькасць;
           2) займеннік – гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае прадмет, прымету, колькасць, не называючы іх;
3) займеннік – гэта самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы прадметаў, колькасць, не называючы іх;
2. Працягніце адказ: займеннік ужываецца замест наступных часцін мовы: назоўнікаў, прыметнікаў і … .
3. Колькі займеннікаў у дадзенай страфе ( у назве верша не ўлічваць):
Гадзіннік мой –не сонца, што ў зеніце,
Гадзіннік мой – не сэрца, што ў грудзях.
Сваім дакладным часам на арбіце
Сама зямля мой вымярае шлях… (“Гадзіннік мой –не сонца, што ў зеніце…”)
4. Якую сінтаксічную функцыю выконвае ўказальны займеннік у сказе:
Хай сэрца стане, сонца ў хмарах згіне,
А ты,Зямля, няспынным крокам кроч,
Не дай на той мне ўпасці палавіне,
Дзе дня не будзе, будзе толькі ноч. (“Гадзіннік мой –не сонца, што ў зеніце…”)
5. Вызначце разрад выдзеленага займенніка:
Ратуй людзей з бяды ліхой,
                                           іх душы
На гвалт і на адчай не пакідай,
Ты радасць ім нясі, сабе –адчай,
Ім – волю, гвалт – сабе, ты духам дужы…
                                                    (“Варшаўскі шлях”)

 


Практычныя заданні                                                     Дадатак 2
Вызначыць разрад займеннікаў па значэнні і пачатковую форму.
Глядзіце без дакору і пагарды
Вы на мяне з экранаў вашых кніг,
Як кінастужак спыненыя кадры,
Гатовыя крануцца кожны міг.

На старце вы. Ад быстрае пагоні
Мне не ўцячы, а вам не перагнаць
Мае маршчыны і сівыя скроні,
Якім рукой да фінішу падаць.

Для тых, хто вас не бачыў, вы
партрэты
Адстартаваўшых год. А для мяне
Вы назаўжды майго юнацтва леты,
Што не падставяць скроні сівізне.

Для іншых вы – ахвяры радавыя
Крутых гадоў, бязлітасных судоў.
А для мяне вы маршалы, якія
Камандавалі б арміямі слоў.
   (А.Куляшоў. “Глядзіце без дакору і пагарды…”)

 

                                                                                                                   Дадатак 3
Зачытаць урыўкі з вершаў, захоўваючы арфаэпічныя нормы, знайсці займеннікі, вызначыць іх разрад і пачатковую форму, зрабіць вусны марфалагічны разбор некаторых з іх.
1.Я - вязень твой , а ты – мая турма,
Асуджан я любоўю пажыццёва.
Зняволенне маё датэрмінова
Ты скараціць спяшаешся дарма. (“Да паэзіі”)
2.Дзе б я ні быў, дзе б мне ні давялося
Убачыць дол сівы ад палыну,
Пякуча сэрца сціснецца, і лёс я
Загінуўшых без вестак памяну.(“Маналог”)
3.Мне нечым перад вамі ганарыцца,
Сябры!.. Адны ў нас пушчы і палі,
Засмаглымі радкамі з іх крыніц мы
Адзін і той жа халадок пілі.(“Так, мы – сябры па сэрцу і па зброі”)
4.…Хай згублены сляды іх захавання,
Не страчаны іх сувязі з зямлёй.
Яна для іх – не вечны супакой,
А месца пасмяротнага спаткання,
Прызначанага ў памяці маёй Пакуль жыву, яны жывуць са мной.
(“Адзін памёр ад тыфусу брушнога…”)


Дадатак 4
Выпраўце памылкі ў напісанні займеннікаў, абмяняйцеся работамі, праверце адзін у аднаго і прааналізуйце ўслых:
Штосці казачнае; любіць сябе; нехта ласкавы; ніхто іншы, як мой сябар; нечага аб’ектыўнага, нешта іншае не захапляла; няма нікога; абы-хто; абы пра каго; ні з кім; падказаць сабе; сваі планы; у кожнага свой выбар; над самай зямлёй;  ганаруся самім сабой.