Чытаем разам


Чаму на вёсцы больш не жывуць буслы? Даведаліся хлапчукі і дзяўчаты, якія праводзяць свой час ў школьным лагеры. Бібліятэкар прачытала вучням апавяданне А.Дударава “Буслы”, растлумачыла чаму птушкі пакрыўдзіліся, і што трэба зрабіць, каб яны кожны год вярталіся да нас зноў і зноў. Напрыканцы мерапрыемства разам зрабілі цудоўную паштоўку з прыгожым буслікам.