Государственное учреждение образования
"Гимназия №4 г.Могилева"
Вучні 6 класа наведалі Краязнаўчы музей. Цікава было пабываць у зале археалогіі і ўявіць эвалюцыю жыцця чалавека , і адметнасць беларускай прыроды чарговы раз зачаравала вучняў. Вельмі сур’ёзная размова адбылася з экскурсаводам у зале, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне. Гаварылі і пра абарону нашага горада, і пра акупацыю, і пра вызваленне ад фашысцкай навалы. Многія факты барацьбы нашых продкаў, магіляўчан, былі мала вядомы вучням. Цяпер яны ведаюць, што жыхары Магілёва сапраўды не пакораныя ворагам людзі. Ёсць чым і кім ганарыцца, быць удзячнымі ім і вартымі іх памяці.